ГАЛІНА КАЛТУНОВА. Душы маёй зачараванне, мой край Карэліцкі...: вершы, апавяданні, віншаванні. Нясвіж : Нясвіжская узбуйненая друкарня, 2011
Прывітанне да 23 лютага
Вершаваныя прывітанні да свята
(падабраць дзяўчынак з 1-га класа)- Многа ёсць на свеце святаў,
А найлепшае - для таты!
Абаронцаў Дзень Айчыны,
Дата гонару мужчыны!
Мы, дзяўчаткі - птушаняты,
Вас віншуем з гэтым святам! - Прызнаёмся вам бясконца:
Мы без вас, як дзень без сонца,
I тады наш дом багаты,
Калі побач з мамай - тата! - Нам патрэбна ваша ласка,
Перад сном- пястуха - казка,
Нам патрэбны вашы плечы,
Каб упэўненым быць вечна! - Калі стану я дзяўчынай,
Дык знайду сабе хлапчыну,
Каб быў добры, дужы, статны,
Ну, зусім такі, як тата! - Коля мне прыслаў запіску:
-Ленка, ты матай на вус:
Я ўжо новы беларус!
Тата мне купіў прыстаўку,
I машыну “Аўталаўку”,
Джынсы новыя таксама
Падарыла ўчора мама.
Ёсць яшчэ адзін “жаніх”,
Каго ж выбраць з іх дваіх?
А сяброўка мяне вучыць:
Трэба трошачкі памучыць,
Сапраўды, хай пачакаюць,
Нездарма ж свой гонар маю! - Мішка ж, мне каб падабацца,
Знешне стаў зусім мяняцца.
Выстрыг чуб амаль нагола,
Ў вуха ўдзеў якоесь кола,
Кажа: ‘Гэта стыль народа,
I цяпер такая мода”.
Я ж і вокам не вяду!
Замуж з Мішкам не пайду!
На яго ж як глянеш - ух,
Як абшчыпаны пятух! - Мама кажа: “Так і быць,
Трэба тату адвучыць
Ад курэння і ад піва!
I прыдумалі мы дзіва:
Палажылі ў цыгарэты
Невялічкія сакрэты:
Часнычок змяшалі з перцам,
Каб дайшоў ажно да сэрца,
У піва сыпнулі гарчыцы...
Тата вырашыў напіцца.
Як глынуў, крычыць: “Што гэта?”
Ды хутчэй за цыгарэту!
Кашляў, чхаў, мо з паўгадзіны,
Ды затое з той хвіліны
Ён забыўся пра курэнне:
Замест піва п’е варэнне! - Тата мой найлепшы самы,
Бо шкадуе надта маму.
Яна вернецца з работы,
Кажа жаласна, журботна:
- Не магу вас пакарміць,
Галава нешта баліць.
Пойдзе ціхенька ў зал
Ўключыць тэлесерыял.
Тата ж зварыць і памые,
Адпрасуе і зашые,
Скруціць мяса на катлеты,
Пасцірае ўсе сурвэты.
I як будзе усё гатова,
Мама ўстане: “Я-здарова!”
Пацалуе тату моцна,
Ён жа свеціцца як сонца! - Што тут многа гаварыць:
Без мужчынаў нам не быць!
Хто на свеце моцны самы?
Без каго не могуць мамы
Вырашаць любыя тэмы
Ды жыццёвыя праблемы?
Абаронцы хто Айчыны?
-Нашы мужныя мужчыны! - І віншуем мы са святам
Нашых мілых, слаўных татаў!
Прывітанне мужчын да святочнага вечара 23 лютага
(Выходзяць дзяўчынкі і вядуць за сабой хлопчыкаў)1-ая.
Добры вечар усім, хто ў зале
Вас мы трошкі затрымалі,
Гэта ж хлопцы не прыйшлі.
Дзякуй Богу, прывялі!
2-гі.Вас мы трошкі затрымалі,
Гэта ж хлопцы не прыйшлі.
Дзякуй Богу, прывялі!
Ну, навошта ж так, дзяўчаты!
Сарамлівы мы народ.
Не крыўдуйце, усё ў парадку!
Абяцаем напярод:
Як найлепш рабіць, старацца,
Не падводзіць без прычыны.
Вам заўсёды падабацца,
Як сапраўдныя мужчыны!
2-ая.Сарамлівы мы народ.
Не крыўдуйце, усё ў парадку!
Абяцаем напярод:
Як найлепш рабіць, старацца,
Не падводзіць без прычыны.
Вам заўсёды падабацца,
Як сапраўдныя мужчыны!
Так і быць, вас выбачаем,
У апошні, можа, раз,
А сягоння запрашаем
У гэты зал, бо свята ў нас!
Віншаваць дзядуль і татаў
Ёсць нагода, ёсць прычына,
Заўтра ў іх такая дата -
Абаронцаў дзень Айчыны!
3-ці.У апошні, можа, раз,
А сягоння запрашаем
У гэты зал, бо свята ў нас!
Віншаваць дзядуль і татаў
Ёсць нагода, ёсць прычына,
Заўтра ў іх такая дата -
Абаронцаў дзень Айчыны!
Шлём усім вам віншаванні,
Шчасця, міру пажаданні!
Лічаць супер нас хлапцамі.
Будзьце ж з намі малайцамі!
4-ая.Шчасця, міру пажаданні!
Лічаць супер нас хлапцамі.
Будзьце ж з намі малайцамі!
Мама тату наракае:
-Я адна ў турботах вечных!
Ён жа ўпотай груз качае,
Каб крутымі сталі плечы,
Каб хапіла сіл на потым
Дома выканаць работы:
Вымыць пол, прыбраць кватэру,
Наварыць на ўсіх вячэру,
Посуд вычысціць. Са мною
Матэматыку асвоіць,
Ды й шчэ маме спадабацца,
Слоў ласкавых падвучыць,
Для яе анёлам быць.
Тата стаў трэніравацца-
I пабіў рэкорд у працы!
5-ты.-Я адна ў турботах вечных!
Ён жа ўпотай груз качае,
Каб крутымі сталі плечы,
Каб хапіла сіл на потым
Дома выканаць работы:
Вымыць пол, прыбраць кватэру,
Наварыць на ўсіх вячэру,
Посуд вычысціць. Са мною
Матэматыку асвоіць,
Ды й шчэ маме спадабацца,
Слоў ласкавых падвучыць,
Для яе анёлам быць.
Тата стаў трэніравацца-
I пабіў рэкорд у працы!
А ў нас у хаце драма:
На вучобе наша мама!
Тата стаў за гаспадыню:
Што ні дзень - сюрпрыз падкіне.
Сёння пёк ізноў аладкі.
Столькі цеста намясіў:
Елі з вечара і ўранку,
А ў абед не мелі сіл.
Тым аладкам няма скону,
Калі скончым - невядома.
Тата толькі паглядае
I па маме ўздыхае.
Тэлефон калі ж зазвоніць,
Тата куляю ляціць!
Маме так ужо лагодзіць,
Так ёй хоча дагадзіць!
Ды ўпэўнена сцвярджае:
-3 сынам мы - арлы, ты ж знаеш!
Не хвалюйся, усё ў парадку,
Варым суп, пячом аладкі.
I не кажа ёй, вядома,
Што яны ўжо ў горле комам.
6-ты.На вучобе наша мама!
Тата стаў за гаспадыню:
Што ні дзень - сюрпрыз падкіне.
Сёння пёк ізноў аладкі.
Столькі цеста намясіў:
Елі з вечара і ўранку,
А ў абед не мелі сіл.
Тым аладкам няма скону,
Калі скончым - невядома.
Тата толькі паглядае
I па маме ўздыхае.
Тэлефон калі ж зазвоніць,
Тата куляю ляціць!
Маме так ужо лагодзіць,
Так ёй хоча дагадзіць!
Ды ўпэўнена сцвярджае:
-3 сынам мы - арлы, ты ж знаеш!
Не хвалюйся, усё ў парадку,
Варым суп, пячом аладкі.
I не кажа ёй, вядома,
Што яны ўжо ў горле комам.
Майму тату ой, нялёгка,
I заняты дужа ён.
Тата сёння ў адказе
За людзей і за раён.
Ён пра фермы клопат мае,
Пра сяўбу і малако,
Дамоў позна прыязджае,
Забывае пра спакой.
Бо дзесь тэхніка ў разрусе,
Недзе зноў цячэ амбар.
А што ж дома? Ганаруся:
Я- галоўны гаспадар!
5-ая.I заняты дужа ён.
Тата сёння ў адказе
За людзей і за раён.
Ён пра фермы клопат мае,
Пра сяўбу і малако,
Дамоў позна прыязджае,
Забывае пра спакой.
Бо дзесь тэхніка ў разрусе,
Недзе зноў цячэ амбар.
А што ж дома? Ганаруся:
Я- галоўны гаспадар!
Хлапчукі, вы нам па густу,
Вам даруем мы грахі,
Не было ж каб месца пуста,
Вас бяром мы ў жаніхі!
(падыходзяць да хлопчыкаў, бяруць за руку )
Дружна вечар пачынаем,
Ад усёй душы вітаем
Мы, і хлопцы, і дзяўчаткі:
-3 святам вас, дзядулі, таты!
Вам даруем мы грахі,
Не было ж каб месца пуста,
Вас бяром мы ў жаніхі!
(падыходзяць да хлопчыкаў, бяруць за руку )
Дружна вечар пачынаем,
Ад усёй душы вітаем
Мы, і хлопцы, і дзяўчаткі:
-3 святам вас, дзядулі, таты!